Беларускі занялі 6-е месца ў эстафетнай гонцы ў Антхольцы

Беларускі занялі 6-е месца ў эстафетнай гонцы ў Антхольцы

Беларускія біятланісткі занялі 6-е месца ў эстафетнай гонцы, якая 22 студзеня прайшла ў Антхольцы ў рамках 6-га этапу Кубка свету.

На дыстанцыю выйшаў квартэт у складзе: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дар’я Домрачава.  На першым этапе эстафеты Скардзіна бездакорна адстралялася і перадала эстафету Крыўко шостай. Тая выкарыстала два дадатковыя патроны на другой стральбе і была не найлепшай па хуткасці, таму паказвала 9-ты вынік. Надзея Пісарава скарыстала тры дадатковыя патроны на другой стральбе, але адыграла час за кошт хуткага ходу па трасе і перадала эстафету Домрачавай на 7-й пазіцыі. Лідарка беларускай зборнай дапусціла памылкі на другой стральбе і патраціла два дадатковыя патроны, але таксама за кошт хуткасці адыграла яшчэ адну пазіцыю і на фінішы прывезла сваю каманду на 6-е месца.

Перамога ў гонцы дасталася зборнай Нямеччыны, на другім месцы францужанкі, на трэцім — італьянкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі