Беларускі завод у В'етнаме пабудуюць па прынцыпах фэн-шуй

Беларускі завод у В'етнаме пабудуюць па прынцыпах фэн-шуй

Мінскі аўтазавод у В'етнаме будуе завод грузавікоў паводле прынцыпаў фэн-шуй, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны"

Прычым паводле фэн-шуй выбіралі не толькі месца, але таксама дзень і час пачатку працаў. Дзень і дакладны час пачатку працаў вызначыў мясцовы служка культу, таму пачаць працы давялося раней за вызначаны тэрмін. 

Паведамляецца, што перад будаўніцтвам зрабілі тры кругі вакол участка па гадзіннікавай стрэлцы, а на кожным куце і па цэнтры адкапалі і кінулі ў правы бок жменю зямлі. Тым часам мясцовыя жыхары спявалі песні і білі ў бубны. На самім заводзе пасля будаўніцтва будзе адведзенае святое месца.

Першыя грузавікі, выпушчаныя ў В'етнаме, павінны выйсці з цэхаў да канца 2017 года. Плануецца, што завод штогод зможа выпускаць да 1500 аўтамабіляў. Там спачатку будуць збіраць шэсць мадэляў МАЗ — вялікія і малыя самазвалы, цягачы для порта, доўгабазныя грузавікі і шасі для спецтэхнікі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі