Беларускіх турыстаў эвакуіравалі з Эльбруса

Ратавальнікі ідуць на дапамогу турыстам / ілюстрацыйнае фота @mchskbr
Ратавальнікі ідуць на дапамогу турыстам / ілюстрацыйнае фота @mchskbr

Беларускіх турыстаў, якім спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, даставілі каля поўначы з Эльбруса ў пасёлак Церскол, тут знаходзіцца база ратавальнага атрада МНС Расіі. Пра гэта распавялі ў МНС Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі. Медыцынская дапамога нікому не спатрэбілася. Ратавальнікі ўдакладнілі, што ў групе было чацвёра беларусаў і адзін грамадзянін Расіі. Свой маршрут у расійскім МНС яны не рэгістравалі.

Нагадаем, група беларускіх турыстаў здзяйсняла спуск з вышыні 5300. Увечары папрасіла аб дапамозе. Паведамлялася, што двум удзельнікам стала дрэнна. У аперацыі па выратаванні былі задзейнічаны 8 чалавек і 2 адзінкі тэхнікі. Учора на Эльбрусе было дрэннае надвор'е: пурга са снегам і шквалісты вецер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі