Беларускія фанаты перадалі ўкраінскім воінам грошы і прадукты

Беларускія фанаты перадалі ўкраінскім воінам грошы і прадукты

Футбольныя фаны беларускай зборнай перадалі ўкраінскім байцам, якія змагаюцца ў зоне Антытэрарыстычнай аперацыі, амаль 17 тысяч грывен і прадукты харчавання. Гэта адбылося 5 жніўня, калі ў Львове сустракаліся зборныя Беларусі і Украіны ў адборачным матчы на Еўра-2016.

Паводле інфармацыі espreso.tv, беларусы перадалі ўкраінцам 592 долары, 75 еўра, 1100 грывен. Акрамя таго, беларускія фаны перадалі 4 скрыні згушчанага малака і скрыню гарбаты.

Нагадаем, што перад самім матчам беларускія і ўкраінскія фанаты прайшлі маршам па Львове. А падчас самога матчу беларусы вывесілі банер "Трымайцеся, браты!"

Фота: football24

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі