Беларускія футбалісты згуляюць з Грузіяй за выхад на Еўра-2020 8 кастрычніка
Шэраг рашэнняў наконт еўрапейскіх футбольных сезонаў 2019/2020 і 2020/2021 было прынята 17 чэрвеня на пасяджэнні выканаўчага камітэта УЕФА ў Ньёне. Яны закранаюць у тым ліку і футбольную зборную Беларусі.
Як вядома, еўрапейскія футбольныя турніры былі адкладзеныя ў сувязі з пандэміяй COVID-19.
Паядынкі плэй-оф чэмпіянату Еўропы пройдуць у кастрычніку і лістападзе. 8 кастрычніка нашыя футбалісты на выездзе згуляюць з камандай Грузіі, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. Фінальны паядынак плэй-оф Еўра прызначаны на 12 лістапада 2020 года.
А яшчэ ў верасні зборная Беларусі стартуе ў Лізе Нацый УЕФА сезона 2020/2021.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.