Беларускія футбалісты згуляюць з Украінай ў адборы на Еўра-2016

Беларускія футбалісты згуляюць з Украінай ў адборы на Еўра-2016

Матч кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Беларусі і Украіны пройдзе 5 верасня ў Львове на “Арэне-Львоў”. Гульня пачнецца ў 19.00 паводле беларускага часу, жывую трансляцыю гульні можна будзе паглядзець на тэлеканале “Беларусь-2”.

Беларусь і Украіна гуляюць кваліфікацыю ў групе С. Украіна цяпер знаходзіцца на трэцім месцы і апераджае Беларусь ажно на 8 ачкоў. Тым не менш галоўны трэнер беларускай зборнай Аляксандр Хацкевіч напярэдадні заяўляў, што яго каманда настроеная на перамогу і пазмагаецца за трэцяе месца ў групе.

Ужо 8 верасня беларусы прымуць на “Барысаў-Арэне” зборную Люксембурга, якая знаходзіцца на апошнім месцы ў групе С. У гэтым паядынку наша каманда мае шансы набраць ачкі.

Фота: football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі