Беларускія каверы на песні Курта Кабэйна

Беларускія каверы на песні Курта Кабэйна

20 лютага Курту Кабэйну споўнілася б 50 гадоў. Лідар гурта Nirvana сышоў з жыцця ў 1994-м, застрэліўшыся з ружжа. Музыка пакінуў пасля сябе ўсяго тры студыйныя альбомы, але песні з іх дагэтуль ўплываюць на пакаленні музыкаў, якія не перастаюць рабіць каверы на легендарныя трэкі. Беларускія музыкі — не выключэнне. Прапануем топ лепшых айчынных версій Nirvana.


Самыя вядомыя беларускія музыкі-прыхільнікі Курта Кабэйна, безумоўна, Фёдар Жывалеўскі з гуртом "Голая манашка" і Яўген Змушка з "Мутнымвокам". Музыкі — не толькі гралі гранж ў пэўныя перыяды ды спрабавалі ў жыцці і на сцэне выглядаць так, як Курт, але і застаюцца заўсёднікамі канцэртаў-трыб'ютаў Nirvana. Яны праспявалі шэраг кавераў на песні Кабэйна. 

Адэптам беларускай старадаўняй музыкі, "Старому Ольсу", так спадабалася граць каверы на рок-класіку, што ў выніку яны выпусцілі цэлы альбом, куды ўвайшлі хіты Metallica, Pink Floyd, RHCP і іншыя.

На тэлеканале АНТ выходзіла праграма "Легенды. Live", у межах якой беларускія музыкі выконвалі кавер-версіі сусветных хітоў. Натуральна, не абышлі ўвагай і песні Nirvana.

Баранавіцкі гурт RENUEN мае беларускамоўны альбом кавераў на рок-класіку. Музыкі кажуць, што кружэлка "Mova Metaliova" стала для іх сапраўдным выпрабаваннем, маўляў, трэба было выкручвацца, каб перапетыя хіты гучалі не горш за арыгінал.

 

Натуральна, што ўплыў Nirvana сказаўся і на N.R.M. Лявон Вольскі хоць і не рабіў кавераў на песні Кабэйна, але без цытат не абышоўся.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі