Беларускія памежнікі псуюць агароджу на мяжы з Літвой — чарговы відэадоказ

Памежнікі дапамаглі мігрантам нелегальна перайсці ў Літву / Скрыншот з відэа
Памежнікі дапамаглі мігрантам нелегальна перайсці ў Літву / Скрыншот з відэа

Беларускія памежнікі псуюць агароджу на мяжы з Літвой. З'явіўся чарговы відэадоказ. Яго апублікавала Служба аховы дзяржмяжы Літвы. На відэа відаць, як уначы ў сераду беларускія памежнікі арганізоўвалі мігрантам нелегальны пераход мяжы. Двое з сілавікоў былі ўзброеныя аўтаматамі, яшчэ трое, як мяркуецца, з'яўляюцца супрацоўнікамі беларускіх спецслужбаў.

Літоўцы адсачылі інцыдэнт ад часу, калі 12 чалавек толькі падыходзілі да мяжы. 7 з іх былі мігрантамі з Ірана і Бангладэш. Літоўскія памежнікі іх затрымалі і зафіксавалі пашкоджанні агароджы. Беларускія сілавікі ў гэты час сядзелі ў кустах і сачылі за падзеямі. Праз гадзіну яны сышлі далей, селі ў службовы аўтамабіль і паехалі ўздоўж мяжы. Мігрантаў вярнулі ў Беларусь. Праводзіцца расследаванне, піша Delfi.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі