Беларускія праваабаронцы прызналі Аляксея Кудзіна палітвязнем

Беларускія праваабаронцы прызналі Аляксея Кудзіна палітвязнем

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі Аляксея Кудзіна і Андрэя Сакалоўскага. Яны лічаць, што іх справы палітычна матываваныя і патрабуюць вызвалення.

Шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Кудзін 11 жніўня ў Маладзечне быў асуджаны на два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у супраціўленні міліцыянерам падчас разгону акцыі пратэсту ў жніўні 2020-га. У ліпені сёлета спартсмена выдала Расія, куды ён выехаў яшчэ летась. Аляксей Кудзін заявіў у судзе, што насамрэч гэта была самаабарона.

Сакалоўскі быў асуджаны 2 жніўня на 3 гады калоніі агульнага рэжыму, артыкул — "Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Судзілі гродзенца за акцыю ў верасні 2020-га. Пацярпелымі на судзе выступалі 12 байцоў АМАП. Вінаватым сябе Андрэй Сакалоўскі не прызнаў.

У Беларусі ўжо 631 палітвязень.

Беларускія праваабаронцы прызналі Аляксея Кудзіна палітвязнем
@viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі