Беларускія сіноптыкі папярэджваюць пра астэроідную небяспеку

Беларускія сіноптыкі папярэджваюць пра астэроідную небяспеку

Беларускі Гідраметэацэнтр папярэджвае пра патэнцыйную астэроідную небяспеку. Яна існуе 3 і 5 траўня.

У аўторак да нашай планеты наблізіцца астэроід 444 584 (2006 UK). Яго дыяметр складае ад 250 да 570 метраў. У чацвер, 5 траўня, да Зямлі наблізіцца астэроід 388 945 (2008 TZ3). Яго дыяметр складае ад 220 да 490 метраў. Мінімальная адлегласць да першага аб'екта — 6,85 млн кіламетраў, да другога — 5 млн км.

Як адзначае партал tut.by, спецыялісты супакойваюць: паводле разлікаў, сутыкненняў згаданых астэроідаў з нашай планетай не адбудзецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі