Беларускія тэлеканалы пакажуць усе матчы футбольнага чэмпіянату свету

Жывыя трансляцыі ўсіх 64 матчаў першынства правядуць тэлеканалы "Беларусь 1", "Беларусь 2" і "Беларусь 5". Пры гэтым па спартыўным канале гульні можна будзе паглядзець яшчэ і ў запісе. Паядынкі стадыі плэй-оф пакажуць "Беларусь 1" і "Беларусь 2". На працягу месяца ў эфіры гэтых тэлеканалаў будуць выходзіць спецыяльныя выпускі праграмы "Час футбола. Рыё-2014".



БЕЛТА інфармуе, што на трансляцыях чэмпіянату будуць працаваць восем каментатараў: Уладзімір Навіцкі, Павел Баранаў, Сяргей Новікаў, Аляксандр Цвячкоўскі, Мікалай Хадасевіч, Аляксандр Дзмітрыеў, Сяргей Мацкевіч і Уладзіслаў Татур.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі