Беларускія ўлады паведамілі, калі чакаюць новы крэдыт ад МВФ

Беларускія ўлады паведамілі, калі чакаюць новы крэдыт ад МВФ

Новая праграма супрацы Беларусі з Міжнародным валютным фондам можа пачацца ў студзені-лютым 2016 года. Пра такія разлікі беларускага ўрада паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, робячы даклад Аляксандру Лукашэнку.

Мацюшэўскі нагадаў, што нядаўна ў Беларусі працавала чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду. Як перадае БЕЛТА, падрыхтавана бачанне новай праграмы пашыранага фінансавання, заставаўся адно прынцыповае пытанне — тарыфы ЖКГ. Цяпер праца па гэтым пытанні практычна завЯршылася. Па словах Мацюшэўскага, прадугледжваецца шэраг кампенсацыяў для асобных катэгорый грамадзян.

Падчас дакладу Мацюшэўскага кіраўнік Беларусі заявіў, што ўрад павінен думаць пра людзей і вытворчасць пры рэалізацыі эканамічнай палітыкі. Пры гэтым Лукашэнка запатрабаваў, каб аналіз перспектыў праводзіўся ў глабальным плане, не абмяжоўваўся адным рынкам і адным напрамкам: "Хацелася б, каб мы рассунулі гэтыя рамкі і паглядзелі шырэй на тое, што адбываецца. Гэта будзе сапраўдны аналіз, ад якога нікуды не падзецца".

У сваю чаргу, Мацюшэўскі зазначыў, што ўрад пры падрыхтоўцы свайго бачання эканамічнага развіцця краіны на 2016 год, на сярэднетэрміновую перспектыву аналізуе як мінімум 12 фундаментальных фактараў, якія ўплываюць на развіццё эканомікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі