Беларусы часцей прадаюць валюту, чым купляюць
Чыстымі прадаўцамі валюты ў красавіку сталі і юрыдычныя асобы / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У красавіку фізасобы ў Беларусі прадалі замежнай валюты на 107,4 млн долараў больш, чым купілі. Купілі ў агульнай суме 703,3 млн долараў, а прадалі — больш за 810 млн долараў.
Калі глядзець за перыяд ад пачатку года, то розніца паміж прададзенай і набытай валютай яшчэ большая: амаль 141 млн долараў. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на Нацбанк.
Юрыдычныя асобы (рэзідэнты Беларусі) таксама ў красавіку сталі чыстымі прадаўцамі валюты. Часцей прадавалі, чым куплялі. Розніца склала 184,3 млн долараў. Але і продаж, і купля былі ў раёне 2 млрд. Раней юрыдычныя асобы былі чыстымі пакупнікамі і засталіся імі, калі глядзець па выніках 4 месяцаў. За студзень-красавік купля юрасобамі замежнай валюты перавысіла продаж на 317,3 млн долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.