Кепска, але бывала і горш: беларусы лепш ацэньваюць сваё эканамічнае становішча

На ежы эканомяць 38% апытаных / Getty Images/Bloomberg/Andrey Rudakov
На ежы эканомяць 38% апытаных / Getty Images/Bloomberg/Andrey Rudakov

Эканамічныя адчуванні беларусаў негатыўныя, але лепш, чым у красавіку 2022 года. Падзенне даходаў стала некрытычнае, напрыклад, людзі радзей адкладаюць абавязковыя плацяжы па крэдытах або за камуналку. Пры гэтым многія адчуваюць падзенне даходаў і ўсё яшчэ вымушаныя эканоміць на ежы.

Такія вынікі чарговай хвалі анлайн-апытання BEROC сярод гарадскіх жыхароў ад 18 да 65 гадоў. Выбарка рэпрэзентатыўная па полу, рэгіёне і ўзросце. Колькасць рэспандэнтаў — 992 чалавекі.
 

“Падзенне даходаў стабілізавалася”

Сярод апытаных 43% скардзяцца на падзенне даходаў у апошні месяц. BEROC удакладняе, ці адбывалася зніжэнне прыбыткаў праз змену курсаў валют і цэн. Калі адкінуць гэтыя фактары, то са скарачэннем даходаў сутыкаюцца 29% апытаных. Асноўнай прычынай яны называюць памяншэнне попыту.

— Мабыць, іх даходы прывязаныя да колькасці выпрацоўкі, заказаў і гэтак далей, кажа акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова. — У асноўным гэтыя скарачэнні адбываюцца ў прыватным сектары. Гэта ў першую чаргу фінансы, будаўніцтва і, як ні дзіўна, сельская гаспадарка. Па макрастатыстыцы ў сельскай гаспадарцы ў нас усё добра, чаго не скажаш пра будаўніцтва.

Пры гэтым вынікі лістападаўскага апытання не самыя кепскія. У красавіку 2022 года пра зніжэнне даходаў казалі 52% апытаных.

— Падзенне даходаў стабілізавалася ў нейкім сэнсе.

Плохо, но бывало и хуже: белорусы лучше оценивают своё экономическое положение
Як беларусы ацэньваюць эканамічную сітуацыю ў краіне і ў сям'і / BEROC

Традыцыйна найбольш аптымістычнай з'яўляецца моладзь, работнікі сельскай гаспадаркі і чамусьці жыхары Магілёўскай вобласці. Песімістычна глядзяць на становішча спраў айцішнікі і фінансісты і жыхары Мінска, кажа Кацярына Барнукова.

Што тычыцца спачатку замарозкі, а потым ўзмоцненага кантролю за цэнамі, то больш 63,1% рэспандэнтаў лічаць такое рашэнне правільным. Асабліва падтрымліваюць яго людзі з нізкімі даходамі або фіксаванымі даходамі, якія залежаць ад дзяржавы. Напрыклад, пенсіянеры, дэкрэтніцы. Таксама часцей за такое рашэнне людзі з нізкім узроўнем адукацыі і аўдыторыя дзяржСМІ.

— Калі мы паглядзім на аўдыторыю незалежных СМІ, там падтрымка будзе значна ніжэйшай — усяго толькі 40 адсоткаў. Сярод аўдыторыі дзяржСМІ падтрымка будзе ўжо 74 адсоткі, гэта значыць значна вышэй.

Плохо, но бывало и хуже: белорусы лучше оценивают своё экономическое положение
Стаўленне беларусаў да рэгулявання цэн / BEROC

Пры гэтым людзі сталі заўважаць негатыўныя эфекты ад кантролю цэн. Амаль палова апытаных заўважыла, што тавараў стала менш. 23% сказалі, што невялікія кампаніі зачыняюцца праз кантроль цэн. Прыкладна 36,2% заявілі, што цэны на тавары і паслугі працягваюць расці. І 32,3% гаварылі пра спыненне росту цэн на тавары і паслугі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі