Беларусы фігуруюць у вялікай справе па фішынгу ў Польшчы

У Польшчы затрымалі буйную групоўку кібермахляроў

У Польшчы затрымалі буйную групоўку кібермахляроў / cbzc.policja.gov.pl

Па буйной справе аб кібермахлярстве ў Польшчы затрымалі 21 чалавека, паведамляе Цэнтральнае бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю.

Затрыманні адбыліся 8-10 студзеня на тэрыторыі дзесяці ваяводстваў. Сярод затрыманых ёсць беларусы і ўкраінцы. Іх роля ў дзейнасці злачыннай групы не ўдакладняецца.

Паведамляецца, што зламыснікі масава рассылалі СМС-паведамленні, у якіх гаварылася пра неабходнасць даплаціць за пасылку або рахунак за электраэнергію. У паведамленнях стаялі спасылкі, якія перанакіроўвалі ахвяр на сайты, якія імітуюць інтэрнэт-парталы электроннага банкінгу. Праз фальшывыя сайты махляры атрымлівалі доступ да банкаўскіх рахункаў пацярпелых і выкрадалі з іх сродкі. Пацярпелымі па справе праходзяць больш за 800 чалавек. Агульная сума шкоды складае 2,5 мільёна злотых (больш за 600 тысяч долараў).

Фігурантаў вінавацяць ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, крадзяжы з банкаўскіх рахункаў, камп'ютарным махлярстве, адмыванні грошай.

Пад варту ўзятыя пяцёра затрыманых.

Беларусы фігуруюць у вялікай справе па фішынгу ў Польшчы
У Польшчы затрымалі буйную групоўку кібермахляроў
Беларусы фігуруюць у вялікай справе па фішынгу ў Польшчы
У Польшчы затрымалі буйную групоўку кібермахляроў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі