Кожны шосты тавар у крамах беларусы купляюць у крэдыт
Каля 15-16% тавараў (альбо кожны шосты) у рознічнай сетцы беларусы купляюць у крэдыт. Такую лічбу назваў на круглым стале ў газеце "Рэспублiка" начальнік аналітычнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Павел Філіпаў.
Паведамляецца, што за апошнія некалькі гадоў тавараабарачэнне расло хутчэй, чым даходы насельніцтва, у сярэднім на 2-2,2%. Гэты рост тлумачыцца не толькі крэдытамі, але і праз чысты продаж валюты насельніцтвам. З часам гэтая дыспрапорцыя знікла: за восем месяцаў 2019 года рост даходаў склаў 6,8%, а тавараабарачэнне павысілася толькі на 5%.
Спецыялісты падкрэслілі, што ў запазычанасцях хатніх гаспадарак спажывецкія крэдыты складаюць 40%, а 60% — гэта фінансаванне жыллёвага будаўніцтва.
Доля пратэрмінаваных спажывецкіх крэдытаў складае толькі 0,66% да агульнай сумы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.