Беларусы найхутчэй будуць здаваць беспілотнікі ў арганізацыю сістэмы Мінтрансу

Беларусам забаранілі мець і выкарыстоўваць беспілотнікі

Беларусам забаранілі мець і выкарыстоўваць беспілотнікі / t.me/modmilby/

Беларусы найхутчэй будуць здаваць беспілотнікі ў арганізацыю сістэмы Мінтрансу. 11 кастрычніка пра гэта гаварыў у Палаце прадстаўнікоў, адказваючы на пытанне аднаго з дэпутатаў, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.

У верасні з'явіўся ўказ Аляксандра Лукашэнкі, паводле якога фізічным асобам у Беларусі забаронена ўвозіць, захоўваць, выкарыстоўваць і вырабляць беспілотнікі. Іх давядзецца прадаць арганізацыям ці індывідуальным прадпрымальнікам, альбо здаць на захоўванне ва "ўпаўнаважаную арганізацыю", вызначаную ўрадам.

"Хутчэй за ўсё, з'явіцца арганізацыя, якая будзе захоўваць, не хачу цяпер казаць канкрэтна арганізацыю, таму што, хутчэй за ўсё, гэта арганізацыя сістэмы Мінтрансу будзе захоўваць, — кажа міністр. — І ў той жа час, калі чалавек, які пагодзіцца гэты беспілотнік прадаваць, то гэтая арганізацыя будзе... і захоўваннем, і адчужэннем таксама займацца для таго, каб было прасцей фізічнай асобе".

Аляксей Ляхновіч прызнаўся дэпутатам, што "статыстыкі, колькі сёння ў рэспубліку ўвезена дронаў, ніхто не ведае". Вядома толькі, што праз "заходнюю мяжу" было ўвезена ў краіну каля 150 тысяч адзінак. "Гэта дроны і коптэры. Калі браць выключна беспілотныя лятальныя апараты, то іх каля 24 тысяч штук увезена", — дадаў міністр транспарту і камунікацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі