Беларусы не пацярпелі падчас падзеяў у Турцыі

Беларусы не пацярпелі падчас падзеяў у Турцыі

Грамадзяне Беларусі не пацярпелі падчас падзеяў у Турцыі ў ноч на 16 ліпеня. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на начальніка аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыю Ваньшыну.

Па яе словах, дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі ў Турцыі на дадзены момант падаюць менавіта такую інфармацыю — нашых суграмадзян няма сярод пацярпелых.

Спроба ваеннага перавароту адбылася ў Турцыі ў ноч на 16 ліпеня. У Стамбуле і ў Анкары загінула не меней за 60 чалавек, сярод якіх былі цывільныя, раненні атрымалі болей за 140 чалавек.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што ўсе вінаватыя будуць пакараныя. Ужо затрыманыя больш за 750 чалавек.

У амбасадзе Беларусі ў Анкары і генеральным консульстве ў Стамбуле кругласутачна працуе гарачая тэлефонная лінія. Дазваніцца ў амбасаду можна па нумарах +903−12−441−67−69, +905−30−499−25−35 (мабільны). Тэлефон консульства: +905−317−19−11−17.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі