Беларусы пакуль застануцца легіянерамі ў расійскім футболе

Беларусы пакуль застануцца легіянерамі ў расійскім футболе

Беларусы пакуль застануцца легіянерамі ў расійскім футболе. Адмену статуса нядаўна анансавала Міністэрства спорту Расіі. Аднак выканкам Расійскага футбольнага саюза абмеркаваў праблему і не прыняў рашэння (неабходна ўнесці змены ў рэгламент). Спартыўныя чыноўнікі збіраюцца разгледзець яе пазней. Гаворка пойдзе не толькі пра беларусаў, але і пра футбалістаў з іншых краін Еўразійскага эканамічнага саюза, інфармуе сайт sport-express.ru.

А вось беларускія хакеісты восенню 2018-га афіцыйна перасталі лічыцца легіянерамі ў КХЛ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі