Беларусы прадаюць долары — гэта дазволіла запаволіць падзенне ЗВР

На ўнутраным рынку Беларусі прапанова валюты перавышала попыт / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На ўнутраным рынку Беларусі прапанова валюты перавышала попыт / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Падтрымаць узровень золатавалютных рэзерваў Беларусі дапамагла скупка Нацбанкам валюты на ўнутраным рынку, мяркуюць у Еўразійскім банку развіцця. У першай палове года прапанова на рынку перавышала попыт на 200 мільёнаў долараў.

ЗВР краіны за гэтыя паўгода праселі на 1,7% (або на 138 мільёнаў долараў), але, відаць, без закупленай на рынку валюты падзенне магло б быць яшчэ большым. У чэрвені, нагадаем, актывы краіны скараціліся ў параўнанні з траўнем на 1% (або на 80 мільёнаў долараў). На 1 ліпеня ЗВР Беларусі складалі 7 млрд 791,5 млн долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі