З пачатку года ЗВР Беларусі знізіліся на 138 мільёнаў долараў

Нацбанк хоча ўтрымаць ЗВР да канца 2023-га на ўзроўні не менш за 6 млрд долараў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Нацбанк хоча ўтрымаць ЗВР да канца 2023-га на ўзроўні не менш за 6 млрд долараў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі зніжаюцца трэці месяц запар. Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, у чэрвені — на $80,6 млн (у траўні — на 96,1 млн долараў). На 1 ліпеня ЗВР складалі 7 млрд 791,5 млн долараў.

Золатавалютныя рэзервы нашай краіны зніжаюцца трэці месяц запар.

Пра структуру актываў і фактары, якія ўплываюць на іх змены, Нацбанк не паведамляе са жніўня 2022 года.

Нацбанк паставіў сабе задачу — утрымаць ЗВР да канца 2023 года на ўзроўні не менш за 6 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі