Золатавалютныя рэзервы Беларусі за травень знізіліся на 96 мільёнаў долараў
Золатавалютныя рэзервы Беларусі зноў знізіліся / pixabay.com
Па стане на 1 чэрвеня міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 7,87 мільярда долараў, паведамляе Нацбанк. За травень яны знізіліся на 96,1 мільёна долараў.
ЗВР Беларусі зніжаюцца другі месяц запар. У красавіку яны зменшыліся на 130,4 мільёна долараў.
Пра структуру актываў і фактары, якія ўплываюць на іх змены, Нацбанк не паведамляе са жніўня 2022 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.