ЗВР Беларусі ў красавіку зноў скараціліся

На 1 траўня ЗВР Беларусі склалі менш за 8 млрд долараў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На 1 траўня ЗВР Беларусі склалі менш за 8 млрд долараў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў красавіку знізіліся на 130,4 млн долараў. У выніку на 1 траўня міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі менш за 8 млрд долараў (7,97). Лічбы прыводзіць Нацыянальны банк Беларусі.

Нагадаем, у лютым ЗВР меншалі, у сакавіку прырасталі. Калі глядзець на пачатак года, то невялікі рост усё ж такі ёсць — на 1 траўня плюс 39 млн долараў.
Што ўплывае на змены аб'ёму ЗВР, невядома. Нацбанк з мінулага лета не публікуе інфармацыю аб структуры актываў, а таксама не расказвае пра фактары, якія вызначаюць дынаміку змены рэзерваў. Пры гэтым Нацбанк паставіў сабе задачу — утрымаць ЗВР да канца 2023 года на ўзроўні не менш за 6 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі