ЗВР Беларусі пасля лютаўскага падзення зноў падраслі — Нацбанк

Інфармацыя пра фактары, якія ўплываюць на памеры ЗВР, у Беларусі не публікуецца / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Інфармацыя пра фактары, якія ўплываюць на памеры ЗВР, у Беларусі не публікуецца / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 красавіка склалі без малога 8,1 млрд долараў. За сакавік яны выраслі на 329,1 млн долараў, або на 4,2%. Звесткі публікуе Нацбанк.

За люты міжнародныя рэзервы скараціліся на 4, 58%, або на $373,3 млн. За кошт чаго адбываюцца гэтыя змены — падзенне і рост рэзерваў — невядома. З лета мінулага года Нацыянальны банк не публікуе інфармацыю пра структуру рэзерваў, а таксама пра фактары, якія ўплываюць на іх змяненне.

Нагадаем, паводле вынікаў 2023 года Нацбанк ставіць задачу захаваць ЗВР на ўзроўні не менш за 6 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі