У ЕАБР выказалі здагадку, за кошт чаго выраслі ЗВР Беларусі

Золата вырасла ў кошце / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Золата вырасла ў кошце / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Еўразійскім банку развіцця растлумачылі, што паўплывала на рост золатавалютных рэзерваў Беларусі ў студзені. Нагадаем, на 1 лютага ЗВР РБ склалі 8,1 млрд долараў, гэта на 200 мільёнаў больш, чым на пачатак года.

"Павелічэнню рэзерваў спрыяў рост сусветных коштаў на золата (на 6% за перыяд з 31 снежня да 31 студзеня), а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на ўнутраным рынку", кажуць у ЕАБР.

Нагадаем, з лета Нацыянальны банк Беларусі публікуе толькі інфармацыю пра аб'ём міжнародных рэзервовых актываў. Ён больш не прыводзіць дэталёвых звестак пра структуру ЗВР і не расказвае пра фактары, якія паўплывалі на іх змяненне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі