У ЕАБР выказалі здагадку, што магло паўплываць на рост ЗВР Беларусі
Еўразійскі банк развіцця / Reuters
На рост золатавалютных рэзерваў Беларусі ў сакавіку маглі паўплываць адразу некалькі фактараў, мяркуюць у Еўразійскім банку развіцця.
Па-першае, падаражэла золата. Рост кошту гэтага металу на сусветным рынку з 28 лютага па 31 сакавіка склаў 7,7%. Па-другое, "прыкметна знізіўся чысты попыт на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку" Беларусі, кажуць у ЕАБР.
Нагадаем, з мінулага лета Нацбанк перастаў публікаваць структуру ЗВР, а таксама расказваць пра фактары, якія ўплываюць на змяненне рэсурсаў. За сакавік ЗВР Беларусі выраслі на 329,1 млн долараў (пасля падзення ў лютым) і склалі на пачатак красавіка 8,10 млрд долараў. Да канца года Нацыянальны банк Беларусі ставіць задачу забяспечыць узровень рэзерваў не ніжэйшы за 6 млрд долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.