Беларусы запісваюцца наёмнікамі на вайну ў Сірыю?
Руска-ўкраінскі добраахвотніцкі корпус накіроўваецца для дапамогі сірыйскім уладам у барацьбе з паўстанцамі.
У добраахвотнікі запісаліся ўжо некалькі тысяч чалавек. Дата завяршэння прызыву пакуль не абвешчаная. Пра гэта заявіў стваральнік добраахвотніцкага фармавання, ветэран украінскай разведкі Сяргей Разумоўскі, інфармуе 9tv.co.il.
Па словах Разумоўскага, корпус атрымаў літаральна шквал зваротаў. Запісваюцца ў яго пераважна ахвотнікі з Расіі, Беларусі і нават Малдовы. Украінцы "пакуль рэагуюць цяжка".
Фармаванне корпуса пачалося з відэазвароту Разумоўскага ў сярэдзіне траўня. Ён звярнуўся да афіцэраў і ўсіх ветэранаў вайсковай службы Савецкага Саюза і прапанаваў выкарыстаць свае навыкі на карысць Сірыі.
Фота — liveinternet.ru