Беларусы зноў стаяць у чэргах: гэтым разам каб заехаць у Польшчу

Аўтамабіль, фота ілюстрацыйнае

Аўтамабіль, фота ілюстрацыйнае / pixabay

Чэргі з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў сабраліся на беларуска-польскай мяжы.

Шмат хто святочную раніцу змушаны быў сустрэць у дарозе. Паводле дадзеных сайта Дзяржпамежкамітэта Беларусі, у пункце пропуску “Брэст” на беларуска-польскай мяжы магчымасці заехаць у ЕС чакаюць 130 аўтамабіляў. У тых, хто падарожнічае аўтобусам, таксама праблемы.

Беларусы ў спецыялізаваных чатах абмяркоўваюць, колькі стаялі ў чэргах. Так, адна вандроўніца, чый аўтобус устаў у чаргу на брэсцкай мяжы за пяць хвілін да поўначы, 7 студзеня, толькі праз 11 гадзін напісала, што змагла заехаць у Польшчу.

Іншая вандроўніца выехала з Беларусі загадзя — яшчэ ў абед, 6 студзеня. У Польшчу атрымалася заехаць толькі ў 2 гадзіны ночы, 7 студзеня — праходжанне мяжы заняло каля 12 гадзін.

Правілы скрыжавання мяжы для такіх выпадкаў сфармулявалі яшчэ тыя беларусы, якія спрабавалі прыехаць дадому на навагоднія святы насуперак шматгадзінным чэргам. Галоўнае правіла: вазьміце з сабой ежы і вады!

Яшчэ два тыдні таму мы расказвалі вам пра чэргі на заезд у Беларусь. Цяпер сітуацыя на польска-беларускай мяжы зваротная: у чатах дакладаюць, што на шляху з Польшчы ў Беларусь абедзве мяжы (з наведаннем крамы “дзьюці-фры”!) прайшлі за… 52 хвіліны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі