"Белавія" канчаткова адмовілася ад палётаў у Крым гэтым летам

"Мы маем магчымасць выконваць палёты ў тым ліку і ў Сімферопаль. Але попыт на гэты кірунак на працягу лютага, сакавіка і пачатку красавіка ніжэй за папярэднія гады", — перадае БелаПАН словы Гусарава. Па яго словах, за апошнія месяцы былі выпадкі, калі пасажыры здавалі ўжо купленыя квіткі на рэйс у Сімферопаль.



Рашэнне аб адмене летніх рэйсаў ў Сімферопаль нацыянальная авіякампанія "Белавія" прыняла ў сувязі з іх "малой камерцыйнай загрузкай".



У той жа час адміністрацыя Нікалаеўскай вобласці Украіны лічыць мэтазгодным адкрыццё чартэрных авіярэйсаў з Мінска ў Нікалаеў. Прадстаўнік адміністрацыі рэгіёну кажа, вядуцца перамовы з беларускімі ўладамі, аднак прынцыповай згоды пакуль няма.



Фота — belavia.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі