"Белавія" вылецела па беларусаў, якія змаглі ўчора пакінуць сектар Газа

Самалёт "Белавія"

Самалёт "Белавія" / @belavia_official

З Беларусі ў Егіпет вылецеў спецыяльны гуманітарны рэйс "Белавія", які павінен даставіць у Мінск беларусаў і членаў іх сем'яў, які напярэдадні здолелі выбрацца з сектара Газа. Нагадаем, гаворка ідзе пра 43 грамадзян.

На борце самалёта знаходзяцца медыкі і псіхолагі МНС Беларусі. "З сабой бяром укладкі для аказання амбулаторнай і неадкладнай дапамогі, а таксама абсталяванне для маніторынгу і дыягностыкі захворванняў", — расказаў перад вылетам прадстаўнік МНС.

Нагадаем, раней "Белавія" арганізавала гуманітарны рэйс у Ізраіль — ён быў платным. Кошт квітка для ахвочых пакінуць тэрыторыю, дзе ідзе вайна, склаў $550. На борце было 117 пасажыраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі