"Белавія" запускае рэйс з Віцебска ў егіпецкі Шарм-эш-Шэйх
Аэрапорт Віцебска
З лютага Нацыянальная авіякампанія "Белавія" пачне лётаць з Віцебска на егіпецкі курорт Шарм-эш-Шэйх. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службе авіякампаніі.
Першы рэйс запланаваны на 7 лютага. Гэта будзе чартэрная праграма — самалёты будуць лётаць з Віцебска ў Шарм-эш-Шэйх 1 раз у 10 дзён. У "Белавія" кажуць, што расклад на люты і сакавік ужо складзены.
Аналагічныя чартарныя рэйсы (з частатой палётаў 1 раз у 10 дзён) "Белавія" будзе выконваць у Шарм-эш-Шэйх з Гомеля. Першы борт павінен вылецець 23 студзеня. У кампаніі распавялі, што з траўня з Гомеля таксама плануюцца рэйсы ў турэцкую Анталію. Там нагадалі, што "да 2020 года былі задзейнічаныя ўсе абласныя аэрапорты, цяпер авіякампанія аднаўляе прыпыненыя маршруты".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.