Белчыгунка часткова аднавіла продаж білетаў ва Украіну

Гэта саставы №86 Мінск — Кіеў, №94 Мінск — Аддэса, №101/102 Мінск — Варна — Мінск, №330 Баранавічы — Жытомір, №371 Магілёў — Чарнаўцы, №856 Гомель — Шчорс, №854 Гомель — Чарнігаў.



Продаж білетаў на гэтыя цягнікі аднаўляецца згодна з паведамленнем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны аб узгадненні раскладу і памераў руху пасажырскіх цягнікоў у графіку на 2014/2015 гады.



Цяпер вядзецца праца па аднаўленні продажу праязных дакументаў і на іншыя цягнікі Беларускай чыгункі ў зносінах з Украінай і на тыя, што перамяшчаюцца праз яе транзітам. У сувязі з гэтым у прэс-службе БЧ папрасілі сачыць за інфармацыяй на сайце БЧ, а таксама на інфастэндах і касах чыгуначных вакзалаў, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі