“Белпошта” 28 лютага часова не будзе прымаць плацяжы
“Белпошта” 28 лютага часова не будзе прымаць плацяжы. Такая інфармацыя змешчаная на сайце прадпрыемства.
Адзначаецца, што ў сувязі з правядзеннем тэхнічных і прафілактычных працаў плацяжы ў апошні дзень лютага не будуць прымацца ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі, у тым ліку на плацёжна-даведкавых тэрміналах “Белпошты”. Будзе нельга разлічыцца за паслугі і зрабіць плацяжы ў бюджэт.
“Белпошта” прыносіць прабачэнні сваім кліентам за нязручнасці.
У аддзяленнях сувязі прымаюць большасць плацяжоў за камунальныя паслугі, тэлефон, сотавую сувязь. Тут часцей за ўсё разлічваюцца людзі сталага веку.