"Белпошта" — пра махляроў, якія ад яе імя паведамляюць пра выйгрыш смартфона
"Белпошта" папярэдзіла сваіх кліентаў пра махляроў, якія ад яе імя паведамляюць пра выйгрыш новага смартфона Samsung Galaxy S10. Інфармацыя ад імя нібыта Нацыянальнага аператара паштовай сувязі прыходзіць на электронную пошту. Зламыснікі прапануюць выбраць скрынку для "падарунка" і перайсці па спасылцы на сайт, дзе трэба пацвердзіць свае звесткі, а таксама заплаціць 5 рублёў за дастаўку.
Нацыянальны аператар паштовай сувязі заявіў, што не праводзіць розыгрышаў каштоўных прызоў. "Белпошта" просіць кліентаў быць пільнымі, ігнараваць паведамленні пра выйгрыш смартфона і не перадаваць звесткі пра свае банкаўскія карткі.
"Гэтыя паведамленні — махлярства з боку невядомых асоб", — інфармуе аператар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
Обращаем Ваше внимание на участившиеся в последнее время случаи мошенничества в интернете. Пользователям приходят сообщения на электронную почту от имени национального оператора почтовой связи РУП «Белпочта» о выигрыше нового смартфона Samsung Galaxy S10
— РУП "Белпочта" (@by_belpost) September 6, 2019
https://t.co/YIX45WdWeg pic.twitter.com/8pfMequw3W