“Белпошта” выкрасліла Intex-press з падпіснога каталога

“Белпошта” выкрасліла Intex-press з падпіснога каталога

28 красавіка “Белпошта” паведаміла, што не ўключыць баранаціцкую газету Intex-press у падпісны каталог на другую палову 2020 года. Таксама газету не будуць прадаваць у паштовых аддзяленнях. 

Адначасова адмовіліся прадаваць адно з найбуйнейшых недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў Брэсцкай вобласці прыватныя гандлёвыя сеткі “Белмаркет”, “Марцін”, “Дабраном” ды іншыя, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Галоўны рэдактар Intex-press Уладзімір Янукевіч плануе вярнуцца да ўласнай сеткі распаўсюду. Такі досвед у выдання быў пасля 2005 года, калі многія недзяржаўныя медыя былі выключаныя з каталогаў “Белпошты” і “Белсаюздруку”.

На мінулым тыдні Янукевіч атрымаў пракурорскае папярэджанне за інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай у Intex-press . Пасля гэтага суд аштрафаваў яго за гэтае ініэрв'ю, апублікаванае на сайце. Чакаецца яшчэ адзін адміністрацыйны працэс за публікацыю інтэрв'ю ў друкаванай версіі выдання. Янукевіча абвінавацілі ў “распаўсюдзе інфармацыі, распаўсюд якой забаронены”. Канкрэтныя прэтэнзіі агучаныя не былі.

Таксама на гаорўрэда Intex-press могуць пачаць крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі