Белстат: сярэдні заробак за сакавік перавысіў 1380 рублёў
Сярэдні зароб за сакавік у Беларусі склаў 1384,7 рубля, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Гэта на 107,6 рубля больш, чым у лютым. Як паведамлялася раней, першыя два месяцы 2021 года сярэдні заробак паніжаўся: у параўнанні са снежнем 2020-га ён паменшаў на 197,5 рубля.
Усе гэтыя лічбы прыводзяцца да выліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (1% з заробкаў работнікаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.