БЕЛТА не ўбачыла ў топе Яндэкса Дзень Волі — самы папулярны запыт у пашуковіку
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА вырашыла адрэдагаваць гадавыя вынікі запытаў у пашуковіку Яндэкс.
Як паведамлялася раней, топ-5 запытаў у Яндэксе сёлета склалі наступныя беларускія падзеі:
Дзень Волі ў Мінску
Пошукі хлопчыка ў Белавежскай пушчы
Славянскі базар у Віцебску
Павышэнне бюджэту пражытковага мінімуму
Дзень горада Мінска
"Дзень Волі ў Мінску" стаў самым папулярным запытам у Яндэксе. Між тым, БЕЛТА ў сваёй навіне выкінула згадкі пра Дзень Волі і пра павышэнне бюдэжту пражытковага мінімуму.