Беражкоў застанецца за кратамі як мінімум да 13 студзеня 2016 года
Тэрмін папярэдняга следства па крымінальнай справе Уладзіміра Беражкова падоўжаны на месяц — да 13 студзеня. Як піша "Прессбол", следства працягваецца.
Нагадаем, пад вартай знаходзяцца два былыя экс-кіраўнікі хакейнага клуба "Дынама-Мінск" — Максім Суботкін і Уладзімір Беражкоў. Следства заяўляла, што іх крымінальныя справы не звязаныя паміж сабой.
Па версіі следчых, Суботкіна падазраюць у стварэнні фірмы пры клубе, праз якую выведзена 400 млн рублёў. А Беражкоў, які прыйшоў на змену Суботкіну, нібыта ўладкаваў на працу знаёмага, якому налічваў заробак і прэміі, але грошы атрымоўваў сам. Следчы заяўляў, быццам за год з пластыкавай карткі фіктыўнага супрацоўніка былы гендырэктар паспеў зняць больш за мільярд рублёў.
Фота: bymedia.net