Берлусконі больш не прыйдзе да ўлады

Спецыяльная камісія сенату парламента краіны ў пятніцу рэкамендавала пазбавіць Сільвіа Берлусконі сенатарскіх паўнамоцтваў. Паседжанне камісіі прайшло без удзелу экс-прэм’ера, асуджанага да чатырох гадоў турмы за фінансавыя махінацыі. Як чакаецца, у бліжэйшы час назавуць дату слуханняў, на якіх сенат павінен ухваліць рашэнне спецкамісіі.



Згодна з дзеючым у Італіі “законам Северына”, які набыў моц у канцы 2012 года, балатавацца і займацца палітыкай забаронена асобам, асуджаным на тэрмін большы за два гады. Раней адвакаты Берлусконі падалі пазоў у Еўрапейскі суд па правах чалавека. На іх думку, “закон Северына” парушае 7 артыкул Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека і 3 артыкул 1-га пратакола ЕСПЧ аб праве на свабодныя выбары, інфармуе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі