Прэзідэнт Італіі адмовіўся адмяніць прысуд Берлусконі
Нагадаем, што ў мінулым месяцы суд прызнаў былога прэм'ер-міністра краіны Сільвіа Берлусконі вінаватым ва ўкрывальніцтве прыбыткаў.
Джорджа Напалітана таксама папярэдзіў партыю Берлусконі, што закон павінен выконвацца няўхільна. Нагодай стала тое, што прыхільнікі экс-прэм'ера пагражалі зменай урада, калі крымінальны пераслед іх лідара працягнецца.
Разам з тым Напалітана не выключыў, што можа памілаваць экс-прэм'ера "пры вельмі абмежаваных акалічнасцях", перадае ВВС.
У Італіі асцерагаюцца, што выхад партыі Берлусконі з кіруюючай кааліцыі можа стаць для краіны эканамічнай катастрофай.
Фота Джорджа Напалітана — Sean Gallup/Getty Images