Беспрацоўнаму кандыдату ў дэпутаты давядзецца расказаць, адкуль у яго грошы
Пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына.
15 лістапада яна прадставіла ў Савеце Рэспублікі праект закона "Аб унясеннях змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў".
Лідзія Ярмошына: "Мы прапануем дапоўніць дэкларацыю аб даходах і маёмасці кандыдата ўказаннем таго, за кошт якой крыніцы існуе кандыдат у дэпутаты, прэзідэнты, калі ў яго няма афіцыйных крыніц даходу. У выбарчых кампаніях у Беларусі нярэдка ўдзельнічаюць беспрацоўныя, якія не дэкларуюць свае прыбыткі і не тлумачаць выбаршчыкам, за якія сродкі жывуць. Лічым, што выбаршчык павінен пра гэта абавязкова ведаць. Гэта яго права".
Таксама кандыдаты ў дэпутаты і прэзідэнты абавязаны будуць распавесці пра ўсе крымінальныя судзімасці, якія яны мелі. На цяперашні момант яны не абавязаныя гэта рабіць. Перашкодай для абрання з'яўляецца толькі наяўнасць непагашанай судзімасці.
Фота — finatica.by