Bigi і Байсан прысвяцілі EP роднаму раёну Гомеля
На “Quadromania” хлопцы выказалі "рэспект" роднай вуліцы Косарава ў Гомелі ды раёну, які ў народзе мае назву “квадрат”. Адсюль і назва extended play.
Гомельскі музыка Bigi запісаў дэбютны ЕР “Quadromania”. Рэліз складаецца з трох песень, напісаных у суаўтарстве з паэтам і па сумяшчальніцтве суседам Bigi Байсанам.
“Гэта сапраўды суседскі калабарэйт! Тэксты для яго пісаліся вельмі проста ― столькі ўясго перажыта разам. Нават некаторыя лірычныя героі ― гэта нашы супольныя знаёмыя. Гэта найперш сяброўскі праект, а не прафесійны, бо для нас гэта быў чысты фан!” ― распавядае Байсан.
Bigi і Байсана звязвае не толькі агульнае месца жыхарства, але і металічнае і хардкор–мінулае. Яны разам гралі ў гомельскіх камандах JazzLatex i Tarantul.
Паслухаць ЕР можна тут.
Фота: Уладзімір Іваноў