Білі Айліш атрымала пяць прэміяў "Грэмі"
![Білі Айліш атрымала пяць прэміяў "Грэмі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/grammy-2701.jpg.webp?itok=ub8jOPiZ)
18-гадовая спявачка Білі Айліш перамагла ў пяці асноўных намінацыях на прэміі "Грэмі". 62-я цырымонія ўручэння прэміі Нацыянальнай акадэміі мастацтва і тэхнікі гуказапісу прайшла ў Лос-Анджэлесе.
Білі Айліш, як паведамляе сайт прэміі, перамагла ў наступных намінацыях: "Запіс года", "Песня года", "Альбом года", "Найлепшы новы артыст" і "Найлепшы вакальны поп-альбом".
Песняй года журы прызнала яе кампазіцыю "Bad Guy".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.