Біятланістка Ірына Крыўко стала 7-й у мас-старце ў Обергофе

belta.by
belta.by

Беларуская біятланістка Ірына Крыўко фінішавала на 7-м месцы ў мас-старце на чацвёртым этапе Кубка свету ў Обергофе. Беларуска дабегла да апошняга агнявога рубяжа без адзінага промаху і займала другое месца. Аднак там не патрапiла ажно чатыры разы і страціла шанцы на медаль.

Тым не менш 7-е месца стала найлепшым вынікам Крыўко ў гэтым сезоне.

А выйграла гонку з масавым стартам фінская спартсменка Кайса Мякярайнен. Другой і трэцяй прыйшлі дзве нарвежкі Цірыл Экхоф і Марце Олсбю Рэйселанд.

Днём раней мужчынская зборная Беларусі там жа ў Обергофе здзівіла ўсіх у эстафеце, фінішаваўшы на 5-м месцы. Такога поспеху ў нашых біятланістаў не было ўжо вельмі даўно.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі