Бізнэсоўцы прапануюць Лукашэнку "закрытую размову без трансляцыі"

Бізнэсоўцы прапануюць Лукашэнку "закрытую размову без трансляцыі"

Бізнэсоўцы хочуць бліжэйшым часам абмеркаваць з Аляксандрам Лукашэнкам ключавыя праблемы ў эканоміцы. Прычым гэта павінна быць закрытая сустрэча. Пра такую заяву сустаршыні Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзіміра Карагіна паведамляе tut.by.

Бізнэсоўцы наракаюць на тое, што сітуацыя ў эканоміцы складаная і справы ў прадпрымальнікаў таксама "вельмі дрэнныя".

Па словах сустаршыні канфедэрацыі, каля 20 гадоў таму Лукашэнка абяцаў часта сустракацца з прадпрымальнікамі, і цяпер бізнэсу не хапае наўпроставага дыялогу з уладай. Карагін спаслаўся на тое, што ў Беларусі склалася высокая канцэнтрацыя ўлады. Таму размову неабходна весці менавіта на ўзроўні кіраўніка краіны. Ён прывёў у прыклад Нямеччыну і Расію, дзе дыялогавыя пляцоўкі створаныя на самым высокім узроўні.

Карагін прапанаваў, каб такую сустрэчу правёў старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва, экс-кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч. Той у адказ параіў спярша прапрацаваць наяўныя пытанні на ўзроўні ўрада і Нацбанка, а ўжо потым звяртацца да Лукашэнкі.

Фота: realt.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі