Больш за 100 адвакатаў падпісалі зварот у падтрымку Людмілы Казак

Больш за 100 адвакатаў падпісалі зварот у падтрымку Людмілы Казак

У абарону Людмілы Казак выступілі 109 яе калег-адвакатаў. Яны просяць не адбіраць у яе ліцэнзію, паведамляе БелаПАН.

Яны падпісалі адкрыты зварот да Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі. Адвакаты просяць не пазбаўляць ліцэнзіі Людмілу Казак і іншых яе калег.

Казак з'яўляецца адвакаткай палітзняволенай Марыі Калеснікавай

Яе збіраюцца пазбавіць ліцэнзіі за "адміністрацыйнае правапарушэнне". 24 верасня яе выкралі па дарозе ў суд, зваезлі ў пастарунак і склалі пратакол за непадпарадкаванне міліцыі. На наступны дзень юрыстку судзілі і аштрафавалі.

У Мінюсце гэты выпадак расцанілі як "правіну, несумяшчальную са званнем адваката". 

У звароце ў абарону Казак яе калегі пішуць: "Прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі выцякае з затрымання Людмілы Казак, зробленага, на нашу думку, з парушэннямі закону і без законных падставаў".

Таксама яны лічаць, што ацэньваць дзеянні адваката павінна тэрытарыяльная калегія, куды ўваходзіць гэты адвакат, а не Кваліфікацыйная камісія пры Міністэрстве юстыцыі.

Акрамя Людмілы Казак Кваліфікацыйная камісія плануе разгледзець пытанні Максіма Конана і Міхаіла Кірылюка. Іх таксама плануюць пазбавіць адвакацкіх ліцэнзіяў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі