Больш за 15 тысяч заможных расіян сёлета пакінуць краіну

Больш за 15 тысяч заможных расіян сёлета пакінуць краіну

Больш за 15 тысяч заможных расіян сёлета пакінуць краіну з-за агрэсіі РФ супраць Украіны. Такі прагноз апублікавала аналітычнае агенцтва Henley&Partners. Адзначаецца, што Вялікабрытанія і ЗША сталі значна менш зручнымі краінамі для грамадзян Расіі. Цяпер там могуць узнікнуць пытанні наконт багацця гэтых людзей. Таму іх найбольш будуць прыцягваць Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Мальта, Манака і Маўрыкій. Мяркуецца, што там лішніх пытанняў задаваць не будуць.

"Расія губляе мільянераў", — пішуць аўтары даследавання. Яны звяртаюць увагу на тое, што заможныя людзі эмігруюць з Расіі на працягу апошняга дзесяцігоддзя. І з кожным годам іх колькасць расце. Аналітыкі мяркуюць, што такая тэндэнцыя мусіць быць сігналам для ўладаў, "раннім папярэджаннем пра бягучыя праблемы, з якімі сутыкаецца краіна". "Развалу буйных краін звычайна папярэднічала паскарэнне эміграцыі багатых людзей, якія часта з'язджаюць першымі, паколькі ў іх ёсць для гэтага сродкі", — дадаюць яны.

У даследаванні згадваецца і Украіна. Прагназуецца, што ў яе будуць найбольшыя страты заможных асоб у адсоткавых адносінах да насельніцтва. Чакаецца, што да канца 2022 года з Украіны з'едуць 2800 мільянераў, а гэта 42% ад іх колькасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі