Больш за 50% хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Беларусі — дзеці

Захворванні

Захворванні / pexels.com

Узровень захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) ў Беларусі ацэньваецца як сярэдні з тэндэнцыяй да павелічэння. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Эксперты Мінздароўя кажуць, што большасць хворых — гэта дзеці: "У цяперашні час інтэнсіўнасць эпідэмічнага працэсу ВРІ ацэньваецца як сярэдняя з тэндэнцыяй да павелічэння ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. У структуры хворых удзельная вага дзіцячага насельніцтва ва ўзросце да 18 гадоў складае больш за 50%".

Цяпер у Беларусі цыркулююць вірусы грыпу А(H1N1), A(H3N2), В і негрыпозныя рэспіраторныя вірусы (вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы, сезонныя каранавірусы, бокавірусы, вірус SARS-CoV-2).

Медыкі нагадваюць, што ў Беларусі працягваецца вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі