Борт "Белавія" не змог даляцець да Масквы, яго вярнулі ў мінскі аэрапорт
Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота
Ранішняму рэйсу "Белавія", які выконваў палёт маршрутам Мінск-Масква, давялося пасля ўзлёту вярнуцца ў мінскі аэрапорт. Пра гэта паведамляе рэсурс "Матолька, дапамажы". Паводле звестак рэсурсу, пасля ўзлёту борт зрабіў некалькі колаў у небе (выконваючы неабходныя працэдуры) і прызямліўся ў аэрапорце вылету.
Гаворка ідзе пра рэйс B2975, які вылецеў з Мінска ў 7:54. На борце, паводле рэсурсу, было больш за сорак пасажыраў. Прычына развароту — самалёт не змог прыбраць шасі.
У выніку пасажыраў адправілі ў Маскву на іншым самалёце — брэндаваным "танкалёце". Затрымка вылету склала 2.5 гадзіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.