Аўтамабіль хуткай дапамогі ў Кобрыне перакуліўся пасля сутыкнення з BMW
Аварыя з удзелам хуткай у Кобрыне
Зранку 7 траўня ў Кобрыне на скрыжаванні вуліц Дружбы і Паркавай у ДТЗ трапіў аўтамабіль хуткай дапамогі, паведамляе партал "Віртуальны Брэст".
"Хуткая" ехала з мігалкамі, але на скрыжаванні яе не прапусціў легкавік BMW. Ад удару аўтамабіль медыкаў перакуліўся на бок.
Відавочца аварыі напісаў у сацсетках, што ніхто з аўтамабіляў, спадарожных "хуткай", не саступаў ёй цэнтральную паласу: машына была вымушаная выехаць на сустрэчную.
На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ і медыкі. Мяркуючы па ўсім, абышлося без сур'ёзных траўмаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.